Мова2121

Мова наша. Дык што ж значыць лайно?

У 1990-я слова «лайно» сталі часта ўжываць у значэнні «дзярмо», «гаўно». Між тым у старых слоўніках у гэтым значэнні «лайно» сустракаецца толькі адзін раз — у слоўніку Байкова-Некрашэвіча. Хутчэй за ўсё, гэта прыклад «кабінетнай лінгвістыкі».

Ва ўсіх дыялектных слоўніках зусім іншае значэнне. 

ЛАЙНО — адна рэч бялізны. (Пы аднаму лайну, а за дзень памыеш лаён сорак.) = І. К. Бялькевіч. Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны. — Мінск: Навука і тэхніка, 1970.

ЛАЙНО — адна рэч адзення, бялізны. (Там тых лаён, шо адзеваюць, е багато) = Жыткавіцкі раён, Столінскі раён, 1981.

ЛАЙНО — рэдкая тканіна, якой закрывалі твар, калі даглядалі пчол. (Земцы, калі лавілі рой, закрывалі твар лайном) = вёска Дзмітравічы, Бярэзінскі раён, 1992 г. [абодва прыклады з кнігі Жывое наша слова. Дыялекталагічны зборнік. — Мінск: Беларуская навука, 2001.

ЛАЙНО — адзенне, бялізна. (З лайна, мусіць, усё ёсь у Мінску?; Які ён бацька? Лайна дзіцям ніколі ні купіў; Усе гэтыя лайны ўськінь на мяне, ні магу сагрэцца;)

ЛАЙНІНА — адна адзежына. (Лайніну якую нада купіць, абнасілася саўсім; Кінь на печ гэту лайніну, хай сагрэіцца;) [абодва прыклады з Ушацкага раёна (запіс 2001 г.) з кнігі Скарбы народнай мовы. Дыялекталагічны зборнік. — Мінск: ВТАА Права і эканоміка, 2005.

Яшчэ адзін прыклад з кнігі Р. Яўсееў. Маці казала так… З гаворкі Бялыніцкага раёна. — Мінск, Навука і тэхніка, 1978.

ЛАЙНО — адзежына, вопратка. (Ня ўмеіш ты бірагчы лайно, ніакуратны.) = Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны, 1929.

ЛАЙНІНА — отрезок полотна для покрытия чего-л. = 
Віцебскі краёвы слоўнік, 1927.

ЛАЙНО — 1) связка белья. 2) штука белья. 3) одежда.

А вось што дае этымалагічны слоўнік:

Таму давайце ўжываць слова «лайно» ў правільным значэнні.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку16

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку16

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць