Беларуса Анатоля Будыху затрымалі на тэрыторыі Расіі і пазней этапавалі ў Беларусь.

Асуджаны Анатоль Будыха звярнуўся ў Ленінскі раённы суд Смаленска з пазовам да мясцовага СІЗА пра грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў сувязі з парушэннем яго законных правоў і інтарэсаў у перыяд знаходжання пад вартай у СІЗА-1 Смаленска.

У сваім пазове Анатоль звярнуў увагу на антысанітарны стан камер, парушэнне нормы санітарнай плошчы камер на аднаго чалавека, адсутнасць належнага матэрыяльна-бытавога забеспячэння і неналежнае медыцынскае абслугоўванне.

У выніку суд вырашыў спагнаць на карысць Анатоля Будыхі 4 000 расійскіх рублёў (каля $62 у эквіваленце) у кошт грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?