Трагічная гісторыя адбылася 17 чэрвеня. У міліцыю паступіла паведамленне аб прычыненні цялесных пашкоджанняў 10-месячнаму хлопчыку.

34-гадовая жанчына ў двары дома на вуліцы Мазурава хацела забіць сына і нанесла яму цяжкія траўмы. Аднак яе спыніў бацька, не даўшы давесці намер да канца.

Падазраваную затрымалі і змясцілі ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Дзіця было шпіталізавана ў вельмі цяжкім стане.

29 чэрвеня дзіця памерла.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», у жанчыны здарыліся псіхічныя праблемы — прытым што раней яна паводзіла сябе абсалютна нармальна.

Але ў той дзень галасы ў галаве паведамілі жанчыне, што ёй трэба забіць дзіця і сябе.

Калі ў бальніцы жанчына ўсвядоміла, што нарабіла, то спрабавала скончыць жыццё самагубствам, але яе выратавалі.

Расследаванне па справе працягваецца. У дачыненні да жанчыны праводзяцца псіхолага-псіхіятрычныя экспертызы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?