Улада3232

Лукашэнка назваў «хламам» вышэйшую матэматыку ў ВНУ на няпрофільных спецыяльнасцях

БелТА

Аляксандр Лукашэнка сёння, размаўляючы на ​​ўроку са старшакласнікамі мінскай школы № 93, распавёў, якія прафесіі ён лічыць найлепшымі. На пытанне назваць дзве-тры самыя запатрабаваныя ў будучыні прафесіі, Аляксандр Лукашэнка параіў юным суразмоўцам «не заганяцца» з гэтай нагоды, піша sb.by.

— Ці будуць усе прафесіі запатрабаваныя, вы іх бачыце. Спакойна вучыцеся, у дзясятым класе вы адчуеце свае здольнасці да чагосьці. Вось гэтым шляхам і ідзіце. Любыя прафесіі, якія сёння вы ведаеце, будуць запатрабаваныя ў будучыні. Прафесіі проста так не знікаюць імгненна. Урэшце, яшчэ і самі прыдумаеце нейкую прафесію, чым займацца. Запомніце, у вас павінны быць да гэтага здольнасці. Калі не — можна, але гэта цяжка.

Паводле слоў кіраўніка краіны, у свой час яму давялося сканчаць эканамічны факультэт:

— Шмат там хламу было, я ўжо цяпер як прэзідэнт гэта прыбіраю ў ВНУ, шмат непатрэбнага. Напрыклад, вышэйшая матэматыка. Трэба разумець, што гэта такое, але так глыбока даваць яе…

Колькі я потым ні працаваў у сельскай гаспадарцы, у прамысловасці, мне яна ў такім аб'ёме не патрэбна была. Але мы ж усё роўна ўбіваем чалавеку ў галаву гэтую вышэйшую матэматыку. Калі ты матэматык, фізік і іншае — гэта трэба. Таму я настойваю: не трэба, каб шпігавалі дзяцей у школе 11 гадоў ўсім і ўсімі. Трэба даць базу, каб ён мог вызначыцца, чым займацца далей. Але самая лепшая прафесія — гэта настаўнік. Або кіраўнік нейкага прадпрыемства. Калі б я не быў настаўнікам, не атрымаў педадукацыі, я не быў бы прэзідэнтам.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

Сеул не будзе супраціўляцца амерыканскім тарыфам праз «гістарычны доўг» Карэі перад ЗША

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць