THE YONGSHAN POLICE/CHINANEWS

THE YONGSHAN POLICE/CHINANEWS

Кітайская паліцыя арыштавала збеглага злачынцу, які паспяхова хаваўся цэлых 17 гадоў. Яго ўдалося знайсці пры дапамозе дронаў, піша Бі-бі-сі.

63-гадовы мужчына, якога завуць Сун Цзян, быў прысуджаны да турэмнага зняволення за гандаль жанчынамі і дзецьмі, але ўцёк з лагера ў 2002 годзе.

Усе гэтыя гады ён жыў у малюсенькай пячоры і не кантактаваў з людзьмі.

Паліцыя Юньнаня атрымала інфармацыю пра месцазнаходжанне Суна ў пачатку верасня, заява пра гэта апублікавана на старонцы рэгіянальнага ўпраўлення паліцыі ў сацсетцы WeChat.

Паліцэйскія сталі прачэсваць мясцовасць, праз нейкі час улады выдзелілі для дапамогі дадатковыя дроны.

Урэшце дроны выявілі сярод скальнай пароды, на стромкім абрыве пафарбаваную ў сіні колер сталёвую пласціну і сляды смецця.

Паліцыя дабіралася да гэтага месца пешшу і менавіта там выявіла злачынцу ў маленькай пячоры, у якой ён хаваўся гадамі. Па словах паліцыі, ён так доўга жыў адзін, што яму было цяжка мець зносіны з людзьмі.

Сун піў ваду з ракі і выкарыстоўваў галінкі, каб распальваць вогнішча. Яго адправілі назад у зняволенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0