Белтэлерадыёкампанiя прыступiла да вытворчасцi цыкла перадач, прысвечанага 600‑годдзю перамогi беларусаў у складзе Вялiкага войска Лiтоўскага ў Грунвальдскай бiтве.

Такiм чынам, пачалi ажыццяўляцца дамоўленасцi, заключаныя кiраўнiцтвам кампанii з Таварыствам беларускай мовы iмя Ф. Скарыны.

Будучы цыкл перадач распавядзе пра адну з самых вялiкiх i значных у еўрапейскай гiсторыi бiтваў Сярэднявечча, якая стала ўзорам воiнскай доблесцi i баявой садружнасцi славянскiх народаў у барацьбе за свабоду. Пасля таго, як 15 лiпеня 1410 года армiя Тэўтонскага ордэна была разбiтая саюзным войскам Каралеўства Польскага i Вялiкага Княства Лiтоўскага, Рускага i Жамойцкага, нашэсце нямецкiх рыцараў на ўсход было спынена, а магутнасць ордэна пайшла на спад.

Цыкл, прысвечаны Грунвальдскай бiтве (бiтве пры Таненбергу), як адзначае прэс‑служба Белтэлерадыёкампанii, стане першым з адноўленай серыi праграм на гiстарычную тэматыку.
Больш падрабязна пра гэты праект абяцаецца расказаць непасрэдна ў ходзе работы над iм.

Вікторыя Целяшук, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0