Падчас беспарадкаў у Эфіопіі, якія пачаліся з пратэстаў супраць прэм'ера, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Абій Ахмеда Алі, загінулі 67 чалавек, паведамляе The Guardian.

Масавыя акцыі пачаліся пасля таго, як вядомы мясцовы актывіст Джавар Мухамед абвінаваціў прэм'ера ў дыктатарскіх дзеяннях і выказаў меркаванне, што можа ўзяць удзел у наступных выбарах, у якасці канкурэнта Абій Ахмеда.

Росту колькасці ахвяр таксама спрыялі абвінавачанні актывіста адносна спробаў сілавікоў арганізаваць напад на яго.

Мінабароны Эфіопіі заявіла, што кідае сілы ў сем гарадоў для навядзення парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0