3 студзеня ў гродзенскай кватэры па вуліцы Пушкіна знайшлі целы траіх жыхароў, бацькоў-пенсіянераў і іх дарослага сына. Целы былі ўжо ў стадыі гніення.

У кватэры жыла 65-гадовая пара: Мікалай і Алена Коніны.

Мікалай і Алена Коніны

Мікалай і Алена Коніны

Побач з імі знайшлі цела і дарослага сына Сяргея. Яму было 39 гадоў.

Сяргей Конін з бацькам Мікалаем

Сяргей Конін з бацькам Мікалаем

Мікалай і Алена пенсіянеры. Сяргей працаваў будаўніком.

У Коніных ёсць яшчэ адзін сын, але ён жыве ў Шчучыне. Апошнім часам шчыльных зносінаў з бацькамі не падтрымліваў. Пра смерць бацькоў і брата даведаўся ад дачкі: яна прачытала навіну ў інтэрнэце і пазваніла, маўляў, дом і пад’езд супадаюць…

Пакуль што прычыны смерці Коніных невядомыя. Міліцыя паведаміла сваякам, што слядоў гвалту на целах няма. Вынікаў аўтапсіі пакуль што няма, ад чаго загінула трое чалавек, не ведаюць нават сваякі. Ключы ад хаты таксама пакуль што не аддалі старэйшаму сыну.

Па словах сваякоў, суседзі і знаёмыя апошні раз бачылі Мікалая і Алену Коніных недзе ў сярэдзіне снежня.

Сяргей Конін жыў асобна, з сужыцелькай.

«Яна расказвала, што апошні раз гаварыла з ім па тэлефоне 17 снежня. Кажа, пасварыліся, пасля Сяргей не здымаў слухаўку. Дзіўна, што яе гэта не насцярожыла… Але што дакладна здарылася, невядома. Тая сужыцелька больш не адказвае на пытанні, з сацсетак выдалілася.

Таксама незразумела, ці то Сяргей зайшоў у госці да бацькоў, ці то часова пераехаў пасля сваркі з сужыцелькай… Адказаў у нас пакуль няма», — кажуць сваякі загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?