Недосказаное. Имена / Борис Самуилович Клейн. — Минск: Лимариус, 2008. — 456 с.

Кніга вядомага гарадзенскага гісторыка Барыса Клейна (нар. 1928), сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка, змяшчае як успаміны (частка 1-я «Недасказанае»), так і нарысы з грамадскай думкі і культуры.

Цяпер Барыс Клейн жыве ў ЗША.

Выйшла кніга дзякуючы ўкладанню Аляксандра Фядуты, уступныя артыкулы напісалі Аляксандр Фядута, Альбіна і Генадзь Семенчукі.

Учора кніга была прэзентаваная ў Горадні.

У Мінску прэзентацыя кнігі пройдзе 27 сакавіка (пятніца) у Музеі Ваньковічаў (вуліца Інтэрнацыянальная, 33‑а). Пачатак у 16:30. Чакаецца выступ аўтара
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0