Тэсты на каранавірус у жанчыны з Жыткавіч, шпіталізаванай з каранавіруснай інфекцыяй, пакуль далі супярэчлівыя вынікі.

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік на прэс-канферэнцыі, на якой ён адказаў анлайн на пытанні студэнтаў. 

Ён сказаў, што жанчына праходзіць належны курс тэрапіі ад пнеўманіі, а дадатковы тэст правядуць, каб вызначыць, ці была яна заражаная каранавірусам.

Пакуль яна ўлічаная як адна з дзвюх асоб з падазрэннем на Covid-19.

У 58-гадовай жанчыны з Жыткавіч была выяўленая цяжкая пнеўманія, проба паказала наяўнасць каранавіруса, і жанчыну шпіталізавалі ў Гомелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0