ekskursii.by

ekskursii.by

У Смаргоні на 30 красавіка ў 42 чалавек пацверджана заражэнне каранавірусам. Частка хворых шпіталізаваныя, некаторыя знаходзяцца на самаізаляцыі, піша kraj.by.

Урач-эпідэміёлаг, загадчык аддзялення Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Анатоль Шкірмант распавёў kraj.by:

— Захворванне COVID-19 выяўлена ў 42 чалавек. Шпіталізаваныя не ўсе. Некаторыя хворыя, калі дазваляюць умовы, знаходзяцца дома на самаізаляцыі. 70% хворых пераносяць інфекцыю ў лёгкай ступені.

Новыя заражаныя з'яўляюцца штодня, але Смаргонскі раён не самы нешчаслівы ў Гродзенскай вобласці па колькасці заражаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0