Учарашнія словы кіраўніка Мінгарвыканкама Сівака цытуе тэлеграм-канал «Мінск. Афіцыйна».

«У зону сістэмы водазабеспячэння, дзе ўзніклі праблемы з якасцю вады, патрапіла 2569 дамоў [учора называлася лічба, што там пражывае 750 тысяч чалавек — НН]. У 96% з іх ужо завершаны работы па прамыванні вадаправодаў. Зараз гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі ў асобных пунктах, іх каля 100, робіцца аналіз вады. Калі вынікі будуць станоўчымі, існуючыя абмежаванні па спажыванні пітной вады будуць знятыя.

Прычыны таго, што адбылося, на дадзены момант не ўстаноўлены. Зыходзячы з дакладаў гарадскіх службаў, адна з версій звязаная з выкананнем тэхнічных рэгламентаў пасля правядзення работ па замене часткі вадавода.

Для правядзення адпаведных наглядных дзеянняў і ўстанаўлення прычын Мінскі гарвыканкам звярнуўся ў пракуратуру».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру