Пастаўка нафты з ЗША не была аднаразовым крокам, пастаўкі будуць працягвацца ў рамках доўгатэрміновай праграмы. Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае БелТА.

Міністр падкрэсліў, што пры пошуку пастаўшчыкоў нафты Беларусь кіруецца ў першую чаргу прынцыпамі эканамічнай мэтазгоднасці.

Уладзімір Макей нагадаў пра даручэнне Лукашэнкі забяспечыць каля 30% неабходнага аб'ёму нафты за кошт паставак з альтэрнатыўных крыніц. «Пастаўка амерыканскай нафты, якая адбылася ў пачатку чэрвеня, — гэта не аднаразовы крок, а доўгатэрміновая праграма. Сапраўды гэтак жа, як мы маем намер актыўна працаваць над пастаўкамі вуглевадародаў з іншых крыніц, у тым ліку з Блізкага Усходу, іншых дзяржаў», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0