Сусветная метрыка піша, што агульная колькасць людзей, што заразіліся каранавірусам у свеце, на раніцу (8.00) складае 10 млн 590 тысяч. Памерлі 514 тысяч, выздаравелі амаль 5 млн 580 тысяч.

Учора заразіліся 174 тысячы.

Найбольш пацярпелі ад каранавіруса ЗША — 2,72 мільёна заражаных (прычым учора 46 тысяч выпадкаў). На другім радку знаходзіцца Бразілія (1,4 мільёна чалавек, учора амаль 38 тысяч), Расія (647 тысяч, учора 6693). У дзясятку рэйтынгу ўваходзяць Індыя, Вялікабрытанія, Перу, Чылі, Іспанія, Італія і Іран.

У топ-10 еўрапейскіх краін уваходзяць Расія, Брытанія, Іспанія, Італія, Нямеччына, Францыя, Швецыя, Беларусь, Бельгія, Нідэрланды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0