president.gov.by

president.gov.by

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа павіншаваў народ Беларусі з Днём Незалежнасці і заклікаў улады краіны да правядзення свабодных і справядлівых выбараў прэзідэнта.

«Ад імя ўрада Злучаных Штатаў і амерыканскага народа віншую ўсіх грамадзян Беларусі з вашым Днём Незалежнасці», — гаворыцца ў віншаванні, апублікаваным на афіцыйным сайце амбасады ЗША ў Беларусі.

«Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць нязменнае імкненне беларускага народа да дэмакратычных прынцыпаў, якія ўключаюць усеагульныя свабоды, грамадзянскія правы і вяршэнства закона.

Мы заклікаем урад Беларусі зрабіць усё, што ад яго залежыць, каб маючыя адбыцца выбары былі свабоднымі і справядлівымі. Гэта ўключае ў сябе права ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі шырокага кола кандыдатаў, права грамадзян мірна збірацца і свабодна выказваць сваё меркаванне, а таксама адкрыты і справядлівы падлік галасоў. Усе гэтыя фундаментальныя свабоды неабходныя для забеспячэння далейшай незалежнасці і суверэнітэту Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.

Злучаныя Штаты натхнёныя тым, што адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі ўмацоўваюцца, і гатовыя садзейнічаць Беларусі ў развіцці і дыверсіфікацыі эканомікі. Злучаныя Штаты пацвярджаюць сваю прыхільнасць супрацоўніцтву з усімі беларусамі ў пабудове светлай, бяспечнай і дэмакратычнай будучыні.

Жадаю Вам далейшага росквіту і поспехаў у будучыя гады», — гаворыцца ў віншаванні Майка Пампеа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0