Выступы па ТБ пачнуцца са Святланы Ціханоўскай, фота Надзеі Бужан

Выступы па ТБ пачнуцца са Святланы Ціханоўскай, фота Надзеі Бужан

Сёння ЦВК вызначыў і чарговасць выступаў кандыдатаў у прэзідэнты па радыё і на тэлебачанні («Беларусь-1»).

На тэлеканале «Беларусь-1» усе выступы будуць 21 і 28 ліпеня (гэта аўторкі). На выступ яны будуць мець паўгадзіны.

21 ліпеня Святлана Ціханоўская будзе выступаць з 17:00 да 17:30, затым з 17:30 да 18:00 — час Ганны Канапацкай. У 18:00 пачнецца эфір Сяргея Чэрачня, а з 18:30 — Андрэя Дзмітрыева.

28 ліпеня расклад такі: 

Сяргей Чэрачэнь з 17:00, затым — Андрэй Дзмітрыеў, пасля — Святлана Ціханоўская (18:00) і пры канцы Ганна Канапацкая (з 18:30 да 19:30).

Што да радыё, то Андрэй Дзмітрыеў зможа выступіць 20 ліпеня з 8:30 да 9:00 і 29 ліпеня з 8:00 да 8:30.

Святлана Ціханоўская: 20 ліпеня з 8:00 да 8:30, 29 ліпеня з 8:30 да 9:00.

Ганна Канапацкая: 22 ліпеня з 8:00 да 8:30 і 27 ліпеня з 8:00 да 8:30.

Сяргей Чэрачань: 22 ліпеня з 8:30 да 9:00 і 27 ліпеня з 8:30 да 9:00.

Аляксандр Лукашэнка, як і падчас папярэдніх кампаній, адмовіўся ад выступаў па радыё і тэлебачанні.

Тэледэбаты павінны адбыцца 30 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0