Сябар сям'і Міхаіла Яфрэмава распавёў, чым займаецца расійскі акцёр, які знаходзіцца пад хатнім арыштам па справе аб смяротным ДТЗ, піша ria.ru.

Паводле яго слоў, Яфрэмаву дазволена мець зносіны з адвакатам, следчым, жонкай і дзецьмі. Дома артыст чытае кнігі, глядзіць кіно і серыялы, піша, на вуліцу не выходзіць. Пры гэтым ад спіртнога акцёр цалкам адмовіўся.

Яфрэмаў вечарам 8 чэрвеня на Садовым кальцы ў Маскве за рулём Jeep Grand Cherokee выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Ладай». Яе кіроўца, кур'ер інтэрнэт-крамы Сяргей Захараў, памёр ад атрыманых траўм у бальніцы. Пракуратура Масквы заявіла, што артыст у момант ДТЗ быў у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў здзейсніў смяротнае ДТЗ, яму пагражае да 12 гадоў турмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0