У Беларусі плануецца ўстанавіць адміністрацыйную адказнасць за распіццё піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах.
Пра гэта паведаміў старшыня пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова‑прававых пытаннях Мікалай Самасейка.
Такая норма ўтрымліваецца ў папраўках у некаторыя кодэксы Беларусі па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, якія былі ўнесеныя ў парламент прэзідэнтам краіны.
Паводле Мікалая Самасейкі, гэты законапраект дэпутаты маюць намер прыняць у першым чытанні на вясновай сесіі.
У сённяшняй рэдакцыі Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за распіццё толькі алкагольных напояў на вуліцы, стадыёне, у скверах, парках, грамадскім транспарце ці другіх грамадскіх месцах, апроч спецыяльна вызначаных для ўжывання алкагольных напояў.
0
0
0
0
0
0