photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 1—3 мая

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 2—3 мая ў начныя часы ў многіх раёнах Беларусі на глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі да мінус 1—3°C.

1 мая ў краіне прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Гомельскай вобласці невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні 7—12 м/с, месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—7°C, на паўднёвым усходзе да плюс 10°C, днём плюс 11—17°C.

У Мінску 1 мая пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 3—5°C, днём плюс 13—15°C.

У наступныя двое сутак, 2—3 мая, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. 2 мая вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, па паўднёвым усходзе — парывы да 14 м/с; 3 мая вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы 0 — плюс 6°C, у многіх раёнах на глебе, месцамі ў паветры замаразкі да мінус 1—3°C, днём: 2 мая плюс 13—20°C, 3‑га плюс 17—22°C.

У Мінску 2 мая невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1—3°C, у ваколіцах горада на глебе магчымы слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°C, днём плюс 15—17°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0