Паводле новай версіі нямецкіх навукоўцаў, не сам Вінсэнт Ван Гог адрэзаў сабе вуха ў прыпадку псіхічнай хваробы,
а ягоны сябра, не менш знакаміты мастак Поль Гаген адсёк яму вуха шашкай у калядны вечар у 1888 г.
Прычынай была п’яная сварка з‑за прастытуткі Рашэль і пра сапраўдную прыроду мастацтва, піша The Telegraph.
І ужо пасля Ван Гог занёс адрэзанае вуха Рашэль і загадаў маўчаць пра сварку.





