«Не хачу застацца ў гісторыі як прэзідэнт, які страляў ва ўласных грамадзян»: прэзідэнт Кыргызстана падаў у адстаўку

Прэзідэнт Сааранбай Жээнбекаў сышоў у адстаўку, паведамляе яго прэс-служба.
«На жаль, агрэсія не сціхае, патрабаванне маёй неадкладнай адстаўкі працягваецца. Бягучая сітуацыя блізкая да двухбаковага канфлікту. З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаныя ўжываць зброю для абароны Дзяржаўнай рэзідэнцыі. У гэтым выпадку пральецца кроў, гэта непазбежна. Я заклікаю абодва бакі не паддавацца правакацыям.
Дарагія мае суайчыннікі! Для мяне мір у Кыргызстане, цэласнасць краіны, адзінства нашага народа і спакой у грамадстве вышэй за ўсё. Няма нічога даражэйшага для мяне за жыццё кожнага майго суайчынніка. Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі Кыргызстана як прэзідэнт, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзян», — гаворыцца ў яго заяве.
Пратэсты ў Кыргызстане ўспыхнулі 5 кастрычніка: людзі былі незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў. На іх думку, у парламент прайшлі партыі, якія падтрымлівалі прэзідэнта. Увечары 5 кастрычніка пратэстоўцы ўварваліся ў будынак Белага дома ў Бішкеку, дзе знаходзяцца парламент і адміністрацыя прэзідэнт. Потым пайшлі ў Камітэт нацыянальнай бяспекі і вызвалілі з-пад варты экс-прэзідэнта Алмазбека Атамбаева, а наступнай раніцай у аўторак захапілі будынак урада. Яны таксама запатрабавалі адстаўкі Жээнбекава.
Той у выніку ўвёў у Бішкеку надзвычайнае становішча, паўторна арыштаваў Атамбаева. Новым прэм'ерам быў прызначаны Садыр Жапараў, які ўчора заявіў, што вядуцца перамовы пра сыход Жэенбекава.
Цяпер чытаюць
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

Каментары