Грамадства1010

Як змяніліся беларусы пасля 2020 года? Цікавае назіранне былога палітвязня

Ёсць два супрацьлеглыя погляды.

У новым выпуску ТОКу былы палітзняволены і супрацоўнік буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній Сяргей Шэлег выказаў сваё бачанне, як змянілася беларускае грамадства пасля 2020 года.

64-гадовы Сяргей Шэлег апынуўся за кратамі за салідарнасць з беларусамі: ён данаціў арганізацыям, якія пазней, задняй датай, былі прызнаныя экстрэмісцкімі і тэрарыстычнымі. 21 чэрвеня пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага ён апынуўся ў складзе 14 чалавек, якія выйшлі на волю.

Ацэньваючы змены, якія адбыліся ў беларускім грамадстве, Шэлег звяртае ўвагу на два супрацьлеглыя погляды на падзеі 2020 года, якія прысутнічаюць сярод яго знаёмых.

Адны лічаць, што «беларусаў прывучылі есці з міскі, і калі ў гэтай місцы будзе суп, звараны з беларуса, яны ўсё роўна будуць яго есці».

Другія ацэньваюць падзеі 2020 года як гістарычную веху ў гісторыі нашай краіны:

«Гэта перамога, калі народ уладзе паказаў сваю аб'яднаную волю, (…) і што падзеі 2020 года непазбежна прывядуць да шчаслівай, дэмакратычнай, вольнай, ну і гэтак далей і да таго падобнае Беларусі».

Сам жа мужчына лічыць, што «ісціна знаходзіцца недзе пасярэдзіне», і дадае:

«Што тычыцца мяне асабіста, то я ўражаны той салідарнасцю, якую праяўлялі ў адносінах да маёй сям'і многія і многія людзі».

І гэты факт выклікае ў яго ўпэўненасць у тым, «для нашай краіны яшчэ далёка не ўсё страчана, і што, безумоўна, патэнцыял для змен ёсць, будзе і яго складана забіць».

Нягледзячы на два гады ў зняволенні, Сяргей сцвярджае, што ён не страціў веры ў справядлівасць:

«Я па-ранейшаму гляджу на гэты свет і веру ў тое, што справядлівасці, дабра ў ім становіцца больш».

Для таго, каб патлумачыць свой погляд, Шэлег згадвае амерыканскі серыял «Сапраўдны дэтэктыў» (True Detective).

«Там ёсць выдатная фінальная сцэна, калі два паліцэйскія, якія расследуюць справу, звязаную са знікненнем, гвалтам з дзяцей і забойствам дзяцей, прычым расследуюць у такіх змрочных [умовах].

Гэта поўдзень ЗША. Там балоты, нейкія страшныя дрэвы, ліяны, якія з іх звісаюць. Такая дэпрэсіўная карціна. І вось яны ледзь жывыя выпаўзаюць.

Ноч, такая цемра навокал, адзін паліцэйскі кажа іншаму: «Слухай, ну што змянілася? Вось мы з табой зноў стаім пад цёмным небам, цемры нашмат больш, чым наогул святла ў гэтым свеце». А другі яму кажа: «Ні ў якім разе! Былі часы, калі зорак на небе не было ўвогуле».

«Тое, што адбывалася ў Беларусі, я не ўспрымаю ў кантэксце толькі беларускай гісторыі.

Можа быць, часам сапраўды варта паглядзець на неба і зразумець, што кантэкст нашай гісторыі з'яўляецца часткай таго гістарычнага працэсу, які зараз адбываецца ва ўсім свеце. Змяняюцца, мусіць, узаемаадносіны паміж чалавекам і дзяржавай», — даводзіць Сяргей Шэлег.

Каментары10

  • 12
    29.07.2025
    Дзяржава - гэта інструмент гвалту над чалавекам. Так ёсць і ёсць тэндэнцыя да ўзмацнення гэтага гвалту ў будучыні. Для гэтага ў яго з'явілася сродкі - гэта аблічбоўныя за ўсё, кантроль за кожным чалавекам з дапамогай відэакамер і смартфонаў, якія лёгка адсочваюцца. Лічбавая турма.
  • политзек
    29.07.2025
    Indrid Cold, могу сказать, что это определенно так. 95% всех, кто сидел и сидит, не испытывают особых проблем в плане психологии.
    да, там условия ненормальные, но речь не идет о физическом выживании, да здоровье потихоньку уходит, но люди делают все возможное, чтобы минимизировать процесс, да отношение к нам несправедливо и унизительно, но и эти моменты не 24/7, в основном ты там просто живешь и все отчетливо понимаешь, думаешь, общаешься, строишь планы. и привыкаешь, кожа толстеет, грубеет и ты начинаешь внутри смеяться от убогих попыток тебя ограничить, унизить, усложнить тебе жизнь.. повторюсь - речь о 95% политических. остальные сидят в вечных ШИЗО/ПКТ/крытках, а некоторые и инкоммуникадо.
    там отдельный разговор. но, как видим по Сергею - дух из таких людей выбить еще сложнее.
    поэтому ДА - подавляющее большинство выйдет теми же умными, любопытными, образованными, целеустремленными людьми.
  • 22
    29.07.2025
    Indrid Cold, Те, которые не прогнулись - сидят в тюрьмах и колониях. Выпустили тех, кто писал прошения о помиловании.

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць21

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць45

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ11

Стас Мытнік з Akute стварыў сольны праект — паслухайце яго дэбютны трэк1

МЗС Расіі дало нечаканае тлумачэнне выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране6

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць21

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць