14 снежня кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў падаў апавяшчэнне ў гарвыканкам на правядзенне масавага мерапрыемства на сваім балконе спосабам вывешвання бел-чырвона-белага сцяга. Галоўны ідэолаг горада Ала Галушка забараніла Шанцаву такое мерапрыемства, паведамляюць праваабаронцы. Як лічыць гарвыканкам, палітык вырашыў праводзіць пікет у недазволеным для масавых мерапрыемстваў месцы.

Адзінай дзейнай пляцоўкай для правядзення пікетаў, мітынгаў і дэманстрацый у Магілёве з'яўляецца былое футбольнае поле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0