На апошніх таргах года, 30 снежня, еўра вырас амаль на дзве капейкі (+0,0188, 0,60%) да 3,1680 беларускага.

Гэта гадавы максімум. Папярэдні рэкорд быў на таргах 28 жніўня — 3,1668. А 1 студзеня 2020 года еўра каштаваў 2,3637.

Такім чынам рост з пачатку года склаў 80,4 капейкі, або 34%.

Дынаміка еўра за год. Графік з сайта Нацбанка

Даляр сёння вырас на 0,0081 да 2,5789 (гадавы рэкорд — 2,6631 (28 жніўня), 1 студзеня — 2,1085). Рост за год 47 капеек, або 22,3%.

Дынаміка даляра за год. Графік з сайта Нацбанка

Расійскі рубель апусціўся на 0,0045 да 3,4871 за 100 адзінак. 1 студзеня расійскі каштаваў 3,3982 за 100 адзінак.

Так вёў сябе расійскі рубель. Графік з сайта Нацбанка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?