— Шчыра кажучы, не думаў, што з-за каранавіруса можна патрапіць у бальніцу аж на два месяцы, — расказаў Мікалай Іванавіч «Народнай волі». — Але факт застаецца фактам — менавіта столькі мне давялося праляжаць у бальнічнай палаце. Вельмі цяжка працякала гэтая кавідная пнеўманія.

— Цяпер праходзіце рэабілітацыю?

— Зараз я знаходжуся ўжо ў тэрапеўтычным аддзяленні, мне робяць розныя працэдуры. Наступствы ад каранавіруса маюцца — і даволі сур’ёзныя. Аднаўленне праходзіць складана, таму рэабілітацыя, мабыць, толькі пачынаецца. І, думаю, будзе працягвацца дастаткова доўга.

— У бальніцы ўдавалася сачыць за выступленнямі зборнай Беларусі па фрыстайле? Дарэчы, на нядаўнім чэмпіянаце свету нашы мужчыны-фрыстайлісты паказалі горшы за апошнія 30 гадоў вынік, а каманда наогул засталася без медалёў…

— Сачыў, безумоўна, і, на жаль, казаць пакуль няма пра што. Тут патрэбны аналіз і веданне таго, што адбывалася ўнутры каманды.

— Многія такое няўдалае выступленне звязваюць з вашай адсутнасцю ў зборнай…

— Магчыма, не без гэтага, хаця насамрэч цяжка меркаваць. Але было бачна, што напрацоўкі ў зборнай былі добрыя, але да галоўнага старту каманда падышла ў разваленым стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0