Баднарчук раней працаваў у Следчым камітэце, пасля прыйшоў у адвакатуру
Вось што кажа пра гэта сам Баднарчук.
«Я вырашыў паставіць на паўзу адвакацкую дзейнасць, бо ёй ужо немагчыма займацца так, як я рабіў гэта раней. Па-першае, майго адвакацкага бюро, дзе я працаваў, ужо фактычна няма: адзін партнёр пазбаўлены ліцэнзіі, у другога пэўныя асабістыя праблемы.
Па-другое, на момант майго сыходу ўжо было зразумела, што будуць прыняты змены ў Закон аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, згодна з якім можна будзе працаваць толькі ў рамках юрыдычных кансультацый і пад яшчэ большым кантролем (а фактычна — кіраваннем) Мінюста, што мяне не задавальняе», — кажа адвакат.
«Калі вярнуся? Адназначнага адказу няма. Ад'езд у любым разе часовы, але дакладных тэрмінаў я сабе не акрэсліваў, гэтак жа як і няма дакладных планаў па далейшай дзейнасці. Будзем лічыць гэта бестэрміновым творчым адпачынкам», — дадаў ён.
Баднарчук вядомы прынцыповай пазіцыяй у адстойванні прынцыпаў законнасці.
Таксама Беларусь нядаўна пакінуў вядомы адвакат Сяргей Зікрацкі — ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай.





