«Кіраўнік дыпламатыі ЕС заявіў, што два напрамкі санкцый па Беларусі, што абмяркоўваюцца кіраўнікамі МЗС, — экспарт калійных угнаенняў і транзіт расійскага газу», — паведаміла ў сваім тэлеграм-канале агенцтва «РІА Новості».

У выпадку забароны на транзіт расійскага газу праз Беларусь Масква вымушаная была б пусціць больш газу праз Украіну, што прынесла б вялізную фінансавую выгаду паўднёвай суседцы Беларусі. Акрамя таго, гэта стварыла б моцны фінансавы матыў для Масквы, каб спыніць падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Такі варыянт стаў тэхнічна магчымы, дзякуючы дыверсіфікацыі крыніц паставак энерганосьбітаў у краіны Усходняй Еўропы — літоўскаму газаваму тэрміналу ў Клайпедзе, перамычкам між Украінай, Польшчай, Славакіяй і Венгрыяй.

Фінансавы ўдар па беларускіх уладах ад забароны транзіту газу быў бы, напэўна, у сухой рэшце большы, чым ад санкцый супраць «Беларуськалія». У выпадку «Беларуськалія» беларускую долю рынку перахапіў бы расійскі «Уралкалій», тады як пры змене кірункаў транзіту газу выгадаатрымальнікамі сталі б Украіна, Славакія і Венгрыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?