Па словах міністра, арышт — гэта вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстання так званай «чырвонай ноты» Інтэрпала, на гэты раз беларускім рэжымам. У ліпені ён ужо звяртаўся да кіраўніцтва міжнароднай паліцыі, указваючы на неабходнасць змен па гэтым пытанні.

«Чырвоная нота» азначае найвышэйшы ўзровень міжнароднага вышуку і сведчыць пра тое, што чалавек, якога шукаюць, з’яўляецца небяспечным злачынцам.

Нагадаем, па запыце беларускай пракуратуры ў Польшчы затрымалі беларуса. Яго вінавацяць у нібыта наездзе на супрацоўніка ДАІ.

Макару Малахоўскаму 26 гадоў, родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Ён сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. Як патлумачылі «Нашай Ніве» блізкія хлопца, у Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). 

Чытайце таксама: Па запыце беларускай пракуратуры ў Польшчы затрымалі беларуса. Яго вінавацяць у нібыта наездзе на супрацоўніка ДАІ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?