«Захварэла ўся сям'я на «карону»! — распавёў Анатоль Шумчанка у фэйсбуку. — КТ — толькі па прызначэнні доктара. Доктар не звязваўся. Лячэння ніякага няма — аспірын, вітамін С, Д і цынк, шмат вады. І маліцца… Наш актывіст з Маладзечна ляжыць пад кіслародам, і гэта на 12 дзень. У мяне першыя чатыры дні тэмпература збівалася — цяпер няма!

Беражыце сябе. А я напішу, як у нас рэагуюць дактары: спадзяёмся, хоць хтосьці патэлефануе заўтра, каб хаця б жонцы накіраванне на КТ зрабілі», — напісаў ён.

Сёння раніцай лідар аб'яднання беларускіх прадпрымальнікаў паведаміў, што трапіў у бальніцу з запаленнем лёгкіх:

«Дзякуй усім маім сябрам за парады: не стаў чакаць і выклікаў хуткую. Паклалі ў бальніцу. Паражэнне лёгкіх —25 адсоткаў. Пнеўманія».