У Беларусі тэмпы прыросту захворвання на COVID-19 трохі памяншаюцца, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

«Амаль ва ўсіх абласцях эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з кавіднага рэжыму. Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб'ёме працягваюць аказваць планавую дапамогу», — адзначылі ў ведамстве.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што адзіным дзейсным метадам прадухілення захворвання і яго цяжкага працякання з'яўляецца вакцынацыя.

На сёння ў Беларусі прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?