Аб гэтым заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль у сваім лісце.

Нагадаем, што ў жніўні 2021 года МВФ было прынята рашэнне аб размеркаванні спецыяльных правоў запазычання (SDR) сярод краін — удзельніц Міжнароднага валютнага фонду. Паводле яго краіны — удзельніцы МВФ атрымалі больш за 650 мільярдаў даляраў. Беларусі таксама дасталася 923 млн.даляраў.

Аднак SDR — гэта не жывыя грошы, а рэзервовы актыў. Яны па змаўчанні залічваюцца ў золатавалютныя рэзервы краіны. SDR можна выкарыстоўваць у міжкраінавых разліках або для міжнацыянальных здзелак на ўзроўні краін. Вядома, калі контрагент будзе згодны. Таксама SDR можна канвертаваць ў іншую, больш цвёрдую валюту.

Прынятае МВФ рашэнне падвергнулася моцнай крытыкі сярод беларускай апазіцыі, хоць ужо тады выказвалася меркаванне, што Мінску будзе вельмі цяжка скарыстацца вылучанымі сродкамі SDR у сувязі з накладзенымі ЗША і Еўрасаюзам фінансавымі санкцыямі.

Сёння стала вядома, што гэта меркаванне мела пад сабой усе падставы.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Жазэп Барэль у сваім адказе на зварот напісаў, што ЕС не дапусціць абмену SDR, выдзеленыя МВФ Беларусі на еўра ні ў адным цэнтральным банку краін Еўрасаюза.

На думку Барэля падставай для блакавання такога абмену выступае той факт, што гэта будзе з'яўляцца парушэннем устаноўленай забароны на аказанне інвестыцыйных паслуг афіцыйнаму Мінску, рэгламентаванага санкцыямі ЕС.

У абгрунтаванне вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы спаслаўся на п. 16 рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі, якая заклікае « дзяржавы-члены каардынаваць свае дзеянні з міжнароднымі партнёрамі ў шматбаковых арганізацыях, такіх як МВФ, каб абмежаваць выдзяленне сродкаў Беларусі і замарозіць любое супрацоўніцтва з ёй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0