mlyn.by

mlyn.by

Пра гэта mlyn.by паведаміў начальнік упраўлення Андрэй Паршын.

«Цяпер намі сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі прапрацоўваюцца заканадаўчыя ініцыятывы, накіраваныя на гарантаванне нацыянальнай бяспекі дзяржавы. У прыватнасці, мяркуем, што грамадзянства Рэспублікі Беларусь можа быць страчанае асобамі, прызнанымі вінаватымі ў здзяйсненні асобных катэгорый злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці або прычыненні цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь, незалежна ад спосабу набыцця грамадзянства», — сказаў ён.

Па яго словах, Упраўленне таксама прапануе прымяняць да асоб, якія здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці, у якасці дадатковага пакарання агульную канфіскацыю маёмасці.

Таксама ва ўпраўленні выступаюць з ініцыятывай усталяваць безумоўную адміністрацыйную адказнасць за падпіску на інтэрнэт-рэсурсы, матэрыялы якіх былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0