Калісьці тут, на Румянцава, 13 віравала беларускае жыццё

«Шаноўныя сябры! Для таго, каб вызваліць усё з нашай сядзібы, мы арганізоўваем у суботу талаку. Пачатак у 12 гадзін. Кожны ўдзельнік зможа забраць на памяць якую-небудзь рэч, кнігу, газету. Шмат што будзе вывезенае для захавання», — напісала ў сябе ў «Фэйсбуку» кіраўнік ТБМ, экс-дэпутат Алена Анісім.

Яна таксама спадзяецца, што да канца месяца будзе сабрана 3200 рублёў, каб поўнасцю разлічыцца за гэты месяц за арэнду сядзібы і ў снежні не мець ніякіх абавязкаў з гэтай прычыны. 

Офіс ТБМ на вуліцы Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі») быў доўгія гады адным з цэнтраў беларускай культуры ў цэнтры Мінска. Тут праводзіліся прэзентацыі кніг, часопісаў, выставы, можна было купіць беларускія газеты, кнігі, значкі, музычныя касеты і дыскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?