Улады Францыі пастрожылі антыкавідныя меры, пасля таго як у краіне пачалі выяўляць больш за 200 тысяч інфікаваных Covid-19 за дзень.

З 3 студзеня маскі ў грамадскіх месцах патрабуецца насіць у тым ліку і дзецям ад шасці гадоў.

Акрамя таго, з 31 снежня улады Францыі зрабілі абавязковым нашэнне масак на вуліцах Парыжа ў публічных месцах. Выключэнне было зроблена для тых, хто займаецца спортам, і раварыстаў. Раней маскі патрабавалася насіць толькі ў памяшканнях.

У той жа час, паводле ацэнак медыкаў, хваля заражэнняў, выкліканая штамам каранавіруса «амікрон», не нясе такой небяспекі, як хваля «дэльты», папярэдняя. Хвароба ў большасці выпадкаў працякае без ускладненняў.

Увядзенне масак для дзяцей адбываецца ўпершыню. Гэта робіцца для таго, каб выключыць перагрузку сістэмы аховы здароўя Францыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру