Гэтае пытанне абмяркоўвалі на нарадзе Лукашэнкі з членамі ўрада.

«З аднаго боку, дзякуючы бурнаму развіццю лічбавых тэхналогій, свет сапраўды стаў мяняцца вельмі хутка. І нам неабходна выкарыстоўваць усе перавагі гэтых працэсаў. З іншага, варта памятаць і разумець, што дзяржава ў прыняцці рашэнняў па рэгуляванні гэтай сферы павінна працаваць на апярэджанне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі створаная неабходная базавая інфраструктура: пабудаваная развітая сетка перадачы даных, надзейныя цэнтры іх апрацоўкі і захоўвання, укаранёныя сучасныя сродкі абароны інфармацыі.

«Мабыць, гэтага недастаткова. Лічбавая сфера павінна не толькі паляпшаць побыт людзей, але і праз высокаэфектыўныя вытворчасці павышаць іх дабрабыт. Больш увагі неабходна надаваць цыфравізацыі рэальнага сектара эканомікі, забеспячэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў», — заявіў Лукашэнка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?