У дакладзе аналізуецца менш смяротная і агнястрэльная зброя, якая выкарыстоўваецца для падаўлення мірных пратэстаў, а таксама яе закупкі і прымяненне, прыводзіцца агляд магчымых шляхоў паставак і прымянення, а таксама аналізуюцца шляхі прыцягнення да адказнасці дзяржаў і кампаній.

«Пасля жорсткіх разгонаў пратэстаў у Беларусі [пачынаючы са жніўня 2020 года], журналісты і арганізацыі грамадзянскай супольнасці задакументавалі выкарыстаныя патронныя гільзы з гумавымі кулямі, святлашумавыя і іншыя боепрыпасы, якія ўжываліся супраць пратэстоўцаў, вырабленыя ў асноўным у Расіі і краінах ЕС. Акрамя таго,

супрацоўнікі атрадаў асаблівага прызначэння былі ўзброеныя агнястрэльнай зброяй замежнай вытворчасці, якая, магчыма, была дастаўленая ў Беларусь у парушэньне эмбарга ЕС на пастаўкі зброі ў Беларусь ад 2011 г. і іншых міжнародных абавязацестваў», — гаворыцца ў дакладзе FIDH.

Паведамляецца, што сярод іншага, былі выкарыстаныя наступныя віды зброі:

«Праваабарончы цэнтр «Вясна» і іншыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці зафіксавалі пранікаючыя агнястрэльныя раненні, пераломы касцей, страту зроку і іншыя сур’ёзныя траўмы, — зазначае Павел Сапелка, юрыст «Вясны», сябра FIDH у Беларусі. — Непрапарцыйнае прымяненне сілы супраць мірных пратэстоўцаў з'яўляецца непрымальным абмежаваньнем права на мірныя сходы і права на свабоду выказвання думак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0