Усяго патроху

Ці лічаць вас іншыя нудным чалавекам? Вось як гэта праверыць

Усе мы часам задаём сабе пытанне: я цікавы ці нудны чалавек? Нуднасць — чалавечая характарыстыка, якую лічаць вельмі негатыўнай. Што яшчэ больш ускладняе сітуацыю, вельмі цяжка вызначыць, што ж дакладна хаваецца за гэтай характарыстыкай, піша psychologytoday.com.

Фота: commons.wikimedia.org

У чалавека можа быць нудная праца ці яшчэ больш нуднае хобі, але ён можа быць душой кампаніі, вядомым праз сваю дасціпнасць. З іншага боку, можна быць апатычнай асобай, няздольнай камунікаваць з людзьмі, але пры гэтым мець, напрыклад, выключны талент музыкі. Ці будуць такіх людзей лічыць нуднымі?

Вось што навука кажа пра нуднасць

Даследчыкі часта вывучаюць, як гэта — працаваць на нуднай працы, рабіць нудныя заданні і мець нудныя адносіны, але вельмі мала прац прысвечаныя тэме людзей, якіх бачаць як нудных. Згодна з некаторымі з такіх прац, для «нудных» людзей характэрнае вельмі вузкае кола цікаўнасцей, схільнасць паўтараць адны і тыя ж жарты і гісторыі, пастаянна скардзіцца і мала цікавіцца жыццём іншых.

Псіхолаг Війнанд ван Тылбург вырашыў сістэматызіраваць гэтыя веды і паглядзець, як нашы стэрэатыпы і чаканні іншых людзей уплываюць на тое, ці лічым мы іх нуднымі. Даследчык апытаў 115 чалавек і папрасіў іх скласці спіс рысаў, якія ў іх асацыіруюцца з нуднымі людзьмі. Потым ён звярнуўся да 116 іншых людзей і папрасіў іх ацаніць, наколькі спіс, складзены першай групай рэспандэнтаў, характарызуе стэрэатыпна нуднага чалавека.

Сярод тых характарыстык, якія атрымаў ван Тылбург, асабліва часта сустракаліся наступныя:

  • поўная адсутнасць зацікаўленасцей, вельмі вузкае кола зацікаўленасцей ці наяўнасць толькі адной зацікаўленасці,
  • няздольнасць быць вясёлым і адсутнасць пачуцця гумару,
  • адсутнасць свайго меркавання,
  • схільнасць да ныцця і негатыўнага мыслення,
  • схільнасць занадта шмат гаварыць і няўменне слухаць суразмоўцу,
  • адсутнасць творчых здольнасцей і імкненняў у жыцці.

Самымі нуднымі рэспандэнты ван Тылбурга назвалі прадстаўнікоў амаль усіх прафесій, звязаных з данымі, фінансамі, страхаваннем ці падаткамі. Яшчэ ў зоне рызыкі любыя прафесіі, звязаныя з прыбіраннем ці мыццём, супрацоўнікі гандлю і тыя, хто працуе ў офісе.

Нудныя людзі, як лічаць рэспандэнты ван Тылбурга, любяць сон, шмат вучыцца, глядзець тэлебачанне, хадзіць у царкву ці ўдзельнічаць у іншай дзейнасці, звязанай з рэлігіяй, назіраць за птушкамі і збіраць рэчы накшталт марак, лялек ці манет. А таксама яны атрымліваюць задавальненне ад усяго, звязанага з матэматыкай.

Як іншыя людзі ставяцца да нудных?

Ван Тылбург і яго калегі склалі апісанні людзей, якія мелі тыповыя для «нуднага» чалавека рысы, і прасачылі рэакцыі іншых людзей на гэтыя апісанні. Вынікі паказалі, што такіх людзей іншыя лічаць менш сардэчнымі і кампетэнтнымі, чым больш цікавых асобаў. Што яшчэ горш, іншыя людзі вельмі стараюцца пазбягаць нудных таварышаў. Згодна з адным з эксперыментаў ван Тылбурга, яны нават папрасілі б больш грошай за час, праведзены з кімсьці нудным, чым за час з цікавым чалавекам.

Нават калі вы пазналі сябе ва ўсіх гэтых апісаннях, ёсць падставы для аптымізму. Перш за ўсё, вынікі працы ван Тылбурга — не аксіёма, і пытанне нудоты яшчэ трэба даследаваць (хаця гэта і можа быць нудна).

Акрамя гэтага, ёсць якасці, якія нават самы нудны чалавек можа ў сабе палепшыць. Навучыцеся больш слухаць суразмоўцу, пазітыўна ставіцца да жыцця і не ныць, будзьце больш сціплымі — нават гэтыя рэчы значна палепшаць стаўленне да вас іншых людзей.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Названы лёгкі і эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

Як размаўляць з дзецьмі пра ваенныя падзеі? Парады псіхолага

Выбралі самы нудны дзень ХХ стагоддзя

Каментары

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 7

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 

Усе навіны →
Усе навіны

Аўсяны кісель і варыяцыі на тэму

«Пад роспіс даводзяць, што гэта абавязкова». Дзяржаўных сцягоў на беларускіх шматпавярховіках стане больш14

Лаяльных беларусаў не засталося? У новым сезоне «Фактар.by» у журы спрэс расіяне6

Куба засталася без электрычнасці пасля аварыі на галоўнай ЦЭЦ краіны

Памёр Генадзь Цыхун

«Як ягня выконваў іх «парады». Тэлефонныя махляры абдурылі Маляваныча8

Украіна апублікавала ВІДЭА з дзясяткамі салдат КНДР, якія атрымліваюць расійскую форму7

«Кансэнсусу цяпер няма». Байдэн выказаўся пра дальнабойныя ўдары па Расіі3

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 7

Усю Беларусь пачалі размалёўваць прымітыўнымі мураламі ад БРСМ 

Галоўнае
Усе навіны →