Як тэлеграфам можна перасылаць па дроце ліст, так сама тэлефонам можна перасылаць па дроце мову. Тэлефоны для краю дужа карысная рэч, і за граніцай яны ўсюды заведзены. Трэба, скажам, пільна доктара, ксяндза, папа — пагаварыў праз тэлефон — за хвіліну‑дзве ксёндз ужо збіраецца ехаць. Трэба, скажам, прадаць на вёсцы жыта, а не ведаем цаны, зараз праз тэлефон запытаўся ў Вільні, якая цана на жыта — і ўжо не ашукаюць.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?