Насоўваецца 2010 год, а з ім і выбітны юбілей: у наступным годзе беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і немцы будуць святкаваць 600-годдзе славутай бітвы пад Грунвальдам. Да гэтай нагоды ў Мінску выйшаў настольны каляндар «600 год перамогі пад Грунвальдам», які цалкам прысвечаны вялікай сечы пры Зялёнай Дуброве, ці проста пад Дуброўнам (а менавіта так перакладаецца назва векапомнай вёскі на беларускую).

Укладальнік Алесь Дудар аздобіў кожны месяц календара рэпрадукцыямі карцінаў беларускіх і польскіх мастакоў, а таксама старажытнымі літаграфіямі і малюнкаміз выявамі князёў і замкаў ВКЛ. Усе выявы знітавала адна тэма — слаўная перамога нашых продкаў над Тэўтонскім ордэнам 15 ліпеня 1410 года.

У дадатак: для тых, хто не чытаў гісторыка Ермаловіча, і пісьменнікаў-папулярызатараў бітвы Кастуся Тарасава ды Вітаўта Чаропку, каляндар зробіцца крыніцай карыснай інфармацыі. Тут — тэксты, прысвечаныя гісторыі ўзнікнення Тэўтонскага ордэна, войнам ВКЛ з крыжакамі і ўласна вынікам Грунвальдскай бітвы. Каляндар «600 год перамогі пад Грунвальдам» — гэта яшчэ і своеасаблівы даведнік, у якім ёсць спіс беларускіх харугваў, апісанне нападу немцаў на Ваўкавыск на Вербную нядзелю і спробы тэўтонцаў здзейсніць забойства вялікага князя Вітаўта і да таго падбоная інфармацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?