У Беларусі ўзрастае рэалізацыя піва і гарэлкі.

Паводле звестак Белстата, у студзені—верасні доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту склала 12%. На спажывецкім рынку алкагольнай прадукцыі і піва рэалізавана на суму 3 трлн. 580,7 млрд. рублёў.

Продаж гарэлкі павялічыўся на 0,2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года (да 8 млн. 2,5 тыс. дал).

Яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю (у абсалютным алкаголі) склала 46,5% (летась — 45,7%).

Піва за дзевяць месяцаў прададзена 20 млн. 199,4 тыс. дал, што на 5,3% больш, чым у студзені—верасні мінулага года. Яго доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 11,8% (за такі ж перыяд 2008 года — 11%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 895,3 тыс. дал (на 14,6% больш), вінаградных він — 1 млн. 739,9 тыс. дал (на 5,9% менш), пладовых він — 11 млн. 571,1 тыс. дал (на 7,2% менш). Пладовыя віны занялі 31,3% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—верасні 2008 года — 33,2%).

Каньяку і брэндзі прададзена 150,4 тыс. дал (на 20,4% менш), шыпучых він і шампанскага — 738,2 тыс. дал (на 1% менш), слабаалкагольных напояў — 1 млн. 29,4 тыс. дал (на 5,3% больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?