У Беларусі ў студзені—кастрычніку знізілася рэалізацыя гарэлкі на 0,4% у адносінах да аналагічнага леташняга перыяду. Раней назіраўся рост продажу гэтага алкагольнага напою.

Паводле звестак Белстата, у студзені—кастрычніку доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту склала 12%. На спажывецкім рынку алкагольнай прадукцыі і піва рэалізавана на 3 трлн. 994,7 млрд. рублёў.

Продаж гарэлкі склаў 8 млн. 875,5 тыс. дал.

Яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю (у абсалютным алкаголі) склала 46,4% (летась — 45,6%).

Піва за 10 месяцаў прададзена 22 млн. 377,9 тыс. дал, што на 5,6% больш, чым у студзені—кастрычніку мінулага года. Яго доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 11,7% (за такі ж перыяд 2008 года — 10,8%).

Лікёра‑гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 9,8 тыс. дал (на 14,6% больш), вінаградных він — 1 млн. 927,2 тыс. дал (на 6,0% менш), пладовых він — 13 млн. 401,8 тыс. дал (на 7,5% менш). Пладовыя віны занялі 31,5% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—кастрычніку 2008 года — 33,4%).

Каньяку і брэндзі прададзена 168,1 тыс. дал (на 20,9% менш), пеністых він і шампанскага — 814,6 тыс. дал (на 0,9% менш), слабаалкагольных напояў — 1 млн. 136,5 тыс. дал (на 5,0% больш).

Марына Носава, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0