21 снежня, у панядзелак, маладых берасцейцаў чакае цудоўнае феерычнае шоў — з нагоды свайго 10‑­годдзя «Дзедзіч» ладзіць студэнцкую вечарыну ў беларускім стылі «Дзедзіч‑­PARTY».

Толькі не чакайце там нацыянальных строяў і фальклорных песень. Дзедзіч адкрывае берасцейцам сучасную беларускую музыку розных стыляў ­ ад рока да папсы. Беларускія тэксты, аранжыроўкі і нават беларускамоўны дыджэй чакаюць тых, хто прыйдзе на Дзедзіч‑­Party.

Акрамя дыскатэкі ў праграме вечарыны таксама забаўляльныя конкурсы з прызамі, якія прымусяць вас смяяцца да слёз, феерычнае неон‑­шоў ад ТЭАТР‑­ШОЎ «БЛІСКАВІЦА», а для жадаючых ­ майстар‑­клас па традыцыйных і старажытных беларускіх танцах.

Дзедзіч‑­Party пачнецца ў адным з клубаў Берасця ў 19­‑00, а закончыцца тады, калі вырашаць самі удзельнікі (і там, дзе яны захочуць :) )

Гэтай вечарынай мы хочам паказаць маладым берасцейцам, што можна добра адпачываць і танцуючы пад песні выканаўцаў, якія спяваюць па‑беларуску. Ды і тое, што беларуская мова жыве і гучыць не толькі з вуснаў вядучых радыёкропкі, а і з вуснаў дыджэяў ды тваіх аднагодкаў.

Квіток каштуе ўсяго 6.000 рублёў. Набыць яго, а таксама атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па тэлефоне (029) 227‑­52‑­12.

Больш падрабязная інфармацыя ­ на сайце: http://dzedzich.org

Сустрэча У КАНТАКЦЕ: http://vkontakte.ru/event13831114. Запрашайце сяброў!

Беларускі фармат ­ наш выбар!

Сустрэнемся!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0