«Белпошта» працягнула падпіску на «Нашу Ніву» да 28 снежня ўключна.

Падпісныя індэксы ў каталогу «Белпошты»: для людзей — 63125, для прадпрыемстваў — 631252. Падпісацца можна на кожнай пошце. Цана гэтай падпіскі — 8520 рублёў на месяц.

Нагадаем, што аформіць падпіску можна і праз Рэдакцыю. Гэта будзе танней — падпіска на месяц каштуе ўсяго 6000 рублёў.
Наша сістэма дастаўкі газеты за 3 гады даказала сваю надзейнасць. Усе тыя, каго такі спосаб атрымання газеты задавальняе, хай застаюцца вернымі такой падпісцы.

Мы зможам дастаўляць Вам газету хутчэй або з той жа хуткасцю, што «Белпошта».

Падоўжаная таксама падпіска і на газету «Народная воля» — да 29 снежня ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?