Такога раней у Беларусі не здымалі. Назву пазычылі з дыялогаў улюбёных у народзе нямецкіх порнаактораў. Ідэю пафарбаваць танк у ружовы колер прысабечылі ў чэшскага мастака-правакатара Давіда Чэрнага. Фінал падцікавалі ў вясельным хаосе Эміра Кустурыцы. А мафіёзныя разборкі — у савецкіх «Прыгодах італьянцаў у Расіі».

Па кінатэатрах раскладзеныя флаеры з рэкламай фільма «Дастыш фантастыш». 23 красавіка ў клубе «Рэактар» пройдзе канцэрт, прымеркаваны да выхаду саундтрэка, у кінатэатры «Кастрычнік» усталяваныя стэнды з прарэзанымі адтулінамі для аматараў пафоткацца ў вобразе персанажаў фільму. Нарэшце «Беларусьфільм» усур’ёз сабраўся на братазабойчую, але справядлівую вайне ўсіх кінастудыяў супраць усіх кінастудыяў.

Нягледзячы на ўсе піяр-акцыі з выкарыстаннем паўторка, што «Беларусьфільм» да гэтай стужкі не мае ніякага дачынення», публіка злёгку не давярала. Як на вечаровы пятнічны вечар і для прэм’еры ў кінатэатры «Кастрычнік» людзей было (каб не пакрыўдзіць стваральнікаў) — кампактна. Але ж аматары глядзець беларускае рэагавалі на кожны гэг. Побач нехта як плюсы лічыў знаёмыя мясціны: гэтая сцэна ля Камсамольскага возера, тая — ля мікрараёна «Ўсход». Нават калі дрэвы зафантанавалі грашовымі знакамі, публіка, пільна ўзіраючыся ў іх, канстатавала: «а грошы не нашыя». Шумнымі авацыямі вітала знаходкі рэжысёра: кадр, калі, моў галівудскі джып, з іскрамі і дымам эфектна ўзлятае ў паветра матацыкл маркі «Мінск».

З відавочных пераваг стужкі:

— ужо сама сабою цікавая завязка пра хлопца з чырвонымі патламі, які прыехаў у Мінск і выгадаваў грошавае дрэва. Мудрагелісты сюжэт дорыць нам шмат прыемных імгненняў у выглядзе акту продажу Нацыянальнай бібліятэкі новаму беларусу, а таксама здачу ў арэнду будынку Валадарскай турмы натоўпу сімпатычных паўдуркаў.

З мінусаў:

— «Беларусьфільм» усё яшчэ ўстыдаецца беларускай мовы, хаця ўсе задаткі для пераадолення гэтай спадчыны праклятага мінулага былі (шматлікая прысутнасць у кадры актораў Купалаўскага і пазакадравыя песні Лявона Вольскага).

Але такой бяды — доўгая дарога дадому. Проста каб нараджаліся шэдэўры, такіх камедыяў мусіць быць 5–10 на год.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру