У Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці патануў дзевяцігадовы хлопчык з Расіі, які адпачываў з бабуляй у санаторыі «Прыдняпроўскі».

Як паведаміла супрацоўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама Святлана Урублеўская, жанчына з унукам прыбыла ў санаторый у канцы мая. 3 чэрвеня яна пайшла на працэдуры, дазволіўшы ўнуку самастойна пагуляць па тэрыторыі санаторыя, але хлопчык адправіўся на раку.

З пачатку 2010 года на вадаёмах Гомельскай вобласці патанулі восем чалавек (за такі ж перыяд мінулага года зафіксавана 15 фактаў утаплення). Толькі за мінулую нядзелю, 6 чэрвеня, у розных раёнах вобласці патанулі тры чалавекі.

«І гэта — не канчатковыя вынікі, таму што многія лічацца зніклымі без звестак, а праз некаторы час высвятляецца, што той ці іншы зніклы патануў. Хацелася б перасцерагчы тых, хто адпраўляецца на пляж: будзьце больш уважлівыя і асцярожныя. А галоўнае — не пакідайце ў бядзе таго, хто побач», — адзначыла Урублеўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?