Расійскі кіраўнік Дзмітры Мядзьведзеў заявіў, што Масква зацікаўленая ў прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Расія хацела б, каб іншыя краіны таксама прызналі Абхазію і Паўднёвую Асецію, але гэта не з’яўляецца самамэтай, заявіў прэзідэнт Расіі ў гутарцы з журналістамі.
Кажучы пра пазіцыю Мінска па гэтым пытаньні, кіраўнік расійскай дзяржавы паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка раней казаў пра намер прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. Паводле Мядзведзева, такое абяцанне беларускі лідэр даў у прысутнасці кіраўнікоў шэрагу краін СНД.
«Ён сказаў: «Я ўрачыста абяцаю, што я ўсё зраблю за самы кароткі час».
0
0
0
0
0
0