Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП) мае намер сфарміраваць ініцыятыўную групу свайго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта да пачатку верасня. Пра гэта паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька 3 жніўня на пасяджэнні палітсавета АГП.

Нагадаем, ад АГП у прэзідэнцкіх выбарах мае намер удзельнічаць намеснік старшыні партыі, вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук.

Лябедзька паведаміў, што «акцэнтавана ініцыятыўная група будзе збіраць подпісы ў 18 найбольш буйных гарадах Беларусі». Перад партыяй ставіцца задача сабраць за вылучэнне Раманчука кандыдатам у прэзідэнты па 15 тысяч подпісаў у кожнай вобласці і 35–40 тысяч у Мінску.

«Рашэнне аб вылучэнні свайго кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах было правільным. Ідэя з адзіным кандыдатам не рэалізаваная. Калі б мы не вылучылі свайго кандыдата, то засталіся б на перыферыі палітычнага працэсу», — заявіў лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?