Каля 15 год у Лідзе ішло змаганне паміж мясцовымі грамадскімі актывістамі і гарадскімі ўладамі за тое, каб увекавечыць памяць героя паўстання 1863 года ксяндза Адама Фалькоўскага.
Памятнае месца, дзе царскія ўлады забілі і пахавалі святара знаходзіцца зараз у гарадскім парку. Неаднаразова гэтая магіла была знішчаная ўладамі, і столькі ж разоў яе аднаўлялі людзі.
І вось у гэтым годзе, калі пры рэканструкцыя парка пад час падрыхтоўкі да «Дажынкаў» гэтую магілу чарговы раз разбурылі, ўзнялася хваля грамадскага абурэння, мясцовыя ўлады
У імпрэзе ўзяло ўдзел каля 70 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі польскага консульства ў Гародні.
І сапраўды, у Лідзе адбыўся даволі рэдкі выпадак, калі б мясцовыя ўлады згадзіліся ўвекавечыць памяць аб паўстанцу 1863 года, за што ім і варта выказаць падзяку.





