Усяго шэсць месяцаў таму Amazon абвясціў пра тое, што электронныя Kindle-кнігі прадаюцца лепш за кнігі ў цвёрдай вокладцы. А ўчора, у апошняй квартальнай справаздачы пра прыбыткі, кампанія абвясціла, што электронныя кнігі абагналі і кнігі ў мяккай вокладцы.
Гэта можна лічыць важным этапам у выдавецкай індустрыі.

У 2010 годзе было прададзена 115 Kindle-кніг на кожныя 100 кніг у мяккай вокладцы і ў тры разы больш Kindle-кніг, чым кніг у цвёрдай вокладцы. Гэтыя лічбы не ўлічваюць бясплатныя Kindle-кнігі, што робіць іх яшчэ больш уражлівымі. Рост папулярнасці электронных кніг, а таксама добрыя продажы Kindle 3 дапамаглі Amazon дасягнуць паказчыка 10 мільярдаў даляраў за квартал упершыню ў гісторыі кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?