У нядзелю да помніка Уладзіміру Караткевічу віцябляне неслі кветкі, а невядомы павесіў бел-чырвона-белы сцяг.

У нядзелю раніцай да п’едэстала помніка Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску быў прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. Сам помнік пісьменніку быў упрыгожаны гваздзікамі, абгорнутымі бел-чырвона-белай стужкай.

Гэтак сябры віцебскай арганізацыі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ вырашылі ўшанаваць памяць таленавітага літаратара, дзень нараджэння якога адзначаўся 26 лістапада.

Прыкладна праз гадзіну сцяг і кветкі са стужкай знялі міліцыянты Кастычніцкага РАУС. У падножжы помніка стаялі і кветкі ад сябраў Саюза пісьменнікаў Беларусі (прадзяржаўнай арганізацыі), якія яны прынеслі сюды напярэдадні, 24 лістапада. На тое, што кветкі ўскладзеныя менавіта гэтай пісьменніцкай арганізацыяй, сведчыла шыльдачка з віншавальным надпісам і подпісам, ад каго яны. Міліцыянтам было ўсё роўна: разам са сцягам КХП БНФ яны прыбралі і таблічку «правільных» пісьменнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?